Пытаннi1

Якое ўсё ж кароткае жыццё -
Ад маміных грудзей і да магілы,
Дзе нас абдыме шчыльна небыццё
І забярэ надзеі, мары, сілы!

Заглушыць назаўжды дзіцячы смех
І бляск вачэй сяброў, табе адданых,
І скончыць час усіх зямных уцех
Апошнім пацалункам ад каханых!

І я пытаю часта сам сябе,
Чаму не любім мы, пакуль жывыя?
Чаму заможны пад сябе грабе,
Калі ў другіх кішэні ўжо пустыя?

Чаму дзяцей не вучым быць людзьмі?
Хто радасць дзеліць, знойдзе той і ў горы
Партрымку, бо каго ты ні вазьмі,
Дапамагчы гатоў калісьці хворы.

Чаму ў стасунках бальшыні людзей
Стаіць перш-наперш банкаўскі рахунак?
Жыццё не зробіць ён ім саладзей,
Чым радасны каханай пацалунак!


Рецензии