Калье

Каханне маё! Сіні сон верасковы!
Вясенняга поля жывы малахіт!
Невыснены сон і анёл мой вясковы,
Фіялка мая між брукованых пліт!

Цябе я жадаю і ранкам, і ўночы,
Цябе прагне сэрца ўсе гэтыя дні.
Зірні пры спатканні мне зорныя вочы
У вячэрнім "Дабранач" мяне ўспамяні,

Каб сэрца маё не зайшлося  тугою,
Каб не захлыналася рэкамі слёз,
Прымі ў падарунак калье дарагое,
Затканае вершам з пачуццяў і слёз!


Рецензии