Маёй Ларэлеi

Вясны канец і майскі дзень,
Хвіліна за хвілінай,
У глыб вякоў мяне вядзе
За песняй салаўінай!

Заве мяне не ў лес, не ў гай--
На захад правіць крокі
У мне такі знаёмы край,
Дзе Рэйн цячэ шырокі.

Скала там пасярод ракі
На сонцы плечы грэе.
На ёй, казалі рыбакі,
Русалка Лaрэлея!

Хмель залатых валос яе
Сцякае ручаінай,
Яна іх чэша і пяе,
І свет жыве дзяўчынай!

Вада ў Рэйне не бурліць,
Хваль плёскат спачывае -
Чаруе ўсё напеву ніць
І ў водаў срэбры тае.

Рыбак не правіць човен свой,
Той песняй счараваны,
Ён да скалы ляціць стралой,
Віном кахання п'яны!

Яшчэ імгненне. Трэск сухі.
І човен знік смаловы.
Прыняў Рэйн юнака грахі,
У рай шлях адмысловы.

Ліецца песня з году ў год,
Шчымліва ў сэрцах млее,
Знікаюць людзі. Тых прыгод
Прычынай - Ларэлея.

Пра  што яна пяе штодзень,
І ў сэрцы наганяе стому?
Пра жарсць, штонас у вір вядзе
А не на шлях дадому!


Рецензии