Наш божы падарунак!

Да цябе я еду, як дадому!
Еду, ўсе апошнiя гады!
Родна мне ўсё тут і знаёма:
Хаты, сцежкi, кветкі i сады.

Грэбляю знаёмаю на горку
Вывядзе мяне дарога зноў,
Толькi зроку невыносна горка
Ад напаўразбітых камiноў.

І ад вокан, дошкамi забiтых,
Чорных, згнiўшых на дажджах платоў,
І ад мноства на магiльных плiтах
Прозвішчаў знаёмых i братоў!

Сэрцам да цябе адно iмкнуся,
Краю родны! Дзе б, павер, нi жыў!
Я шукаю роднай Беларусi
Прывід мiж чужых лясоў i нiў.

З бегам часу зменяцца мясцiны,
Зменяць нават рэкі накірунак,
Але ў сэрцы будзе жыць адзiны
Родны край! Наш божы падарунак!


Рецензии