чакаю...

 КрасАвік пакрыху дацёпаў да Мая.
А кветак павылезла шчэ малавата.
Цяпла было мала…
Гаруе Красавік, як вінаваты.

Май крочыць, здалёк –
супакойвае братца: 
– Прагрэю зямельку,
дажджамі ўпястую –
дай толькі дабрацца…
Цяплом і вадзіцаю ўсіх пачастую!

І я, разам з кветкамі, Мая чакаю.
І мару пра Косаўскі родны куточак…
І крокі чыесьці ужо адчуваю –
напэўна то Май,
спяшаючысь крочыць…
*+*
вечар, Лоджыя
 


Рецензии