Адуванчыкi 1

Адуванчыкі-кветкi пушыстыя
Веснавым сагрэтыя сонцам,
І як сонейка тое чыстыя,
І жаданыя сэрцу бясконца!

Адуванчыкі - кветкі першыя
Веснавога дзяцінства майго
Былі самыя вы найлепшыя
Суцяшальнікі ад усяго.

Вы лячылі бародаўкі, раны
І свісцёлкай гучалі ў полі,
А рукою дзіцячаю рваны,
Вы яе не пяклі, не калолі!

Калi ж вы адцвіталі па леце
Ды у вырай к цяплу адляталі
З вамі мары пускаў я па сьвеце
Каб яны новы край павіталі.

Мроіў я, што зямля ёсць бясконцай
І бясконца жыццё на Зямлі,
Бо бясконца сьвяціцьме сонца,
Адуванчыкі каб цьвілі!


Рецензии