Дант М-скага павету

     Уступ.
Дых коцицца долу...
Ягонае звычайнае лапаценьне -
тольки Адлюстраваньне у нябеских
люстрах зямных бадзяньняу
.........................
Абираю найгоршую сярод хвароб -
непадзелянаю Тугу...


Каханьне!
Размауляючы са мной,
ня зауважай,будзь ласка,
плямак на адзёжы...
...................
Выродства,адзначу,
звыкла ня пакидае бачных адзнак...


Й ля прыканцы Сьвету,будзь пэуна,
захаваю нясьцерпны пых...
Ня спадзявайся!
Личы - роуны лик у бойцэ
розуму ды цуда цела...


Уважоджу у той вядомы лес...
..........................
Ци дапаможаш мне?
Ани вагеньчыка,тольки ледзь бачны Шлях
ды Цени - ня адрозьниш ад дрэу...


Пакрыуджаны лакоць ци бачыш,Дант?
...............................
Николи не згаджуся з Уладай
загартаваных ланцугоу!
...Тольки дазволь  з кола Сласталюбцау
укрочыць у колы нявыправимых Ганарлиуцау...


Слухай,Дант!
Я ужо бачу гэны жахливы Лес,
прытрымливая руками вочы у вачницах...
Й агонь й смурод я адчуваю...
..........................
...Мильгацяць вейки -
кволыя вопратки зроку.

     1
Чамы вы сьпяшаецяся - Словы?
...........................
Задрыпаны вопратак -
спадарожник чарговай страты...
А тая,як вядома -
выник кожнай Справы.
....................
Ну вось - изноуку пазбавили Цени...
.............................
Зхапиця Боль, лекавыя зёлки!
Кульнууся з гарба - изноуку здаровы!
Карэньне - гэта й ёсьць шукаемы Грунт.
Рэшта - бязглуздны Паутор...

     2
Ты дзе - дзюравая скура Вандраваньня?
Каму рыхтуеш свой вольны строй?
..............................
...Я ужо нагадау яки бок.
Кидай хуткую маланку Гроша,
пакоцанага гандлярами ды блудотами!
................................
"Вера.Ня медзь." - чытаю.Згаджаюся.
Алеж плациць адмауляюсь!
........................
...Наближайся да мяне
пакуль не пачую Упэунянасьць.

     3
Сустракайце сукенку,руки!
Гэй!,Дамоулянасьць стамиушагася цела!
................................
Шалёная Вясёльнасьць -
дзе хаваеш кавалачак горачы?

     4
Зьмяняючыся Выгляд -
яки ты насамрэч?
...Имгненьне пагрозы,
зкарэлы аддрук аплявухи...
......................
Ёсьць нейкая таямница
абароту паузучых гадау
у недасяжных птушак.

     5
Мы годныя.Маем бронзавыя целы.
Безсаромнасьць - таксама Бацькава пазыка...
.....................................
Паслухай,Час -
носим цябе як яшчэ воднае цела.
...Алеж ты - надзейнае Апирышча!

     6
Што робишь,Час,
з даручаными табе целами?!
..........................
Крыница галавазваротау -
Зямли вяртуценьне.
...Маучы,абразьливы Натоуп!

     7
Каханьне!
Адкуль бязважнасьць,
якую ты заусёды даруеш?
......................
Як цяжка вяртацца да долу...
Сьцеражыцяся адразу дзьвох рухау!

     8
Пакиньце гэнае ягнятка,
нарыхтоушчыки Прабачэньня
за зробляныя падляны...
....................
Жыви,жывёлинка,
клубяньком з шорстки!

     9
Зьнямога - праява мудрагелистасьци.
..................................
Гэй!,порхаючы анялочак-трыпятун -
ня хавай вострую стрэмку!
Ды люстэркавы тварык ня крыудзи...

     10
Изноу,адвечнае Сьвятло
праткаеш здзюравлянае лисьцьце...
.............................
Кали ты ужо узнясесься угору
як хуткае Праменьне -
чуеш,Цела?

     11
Иржа непатрэбных спрау,
бачная паусюль...
Бач!,дрыгоцьце рук -
яго ужо николи ня пазьбегнуць!
...Яшчэ - надзвычайная мазолина.
..............................
У шалёным коле рэчау
ты выключнасць - Боль.
Таму чарга дробных боляк...
.........................
Ану вярцися,зямны колаб!

     12
Помста за Раунавагу - задушлявы дым.
Сушы сьлязину,ласкавы агеньчык...
..............................
Адрадзи простую пастанову:
помста - тоесамае Наступства...

     13
Выказываючы Пагрозу,
пакинь свой прыступак!
Паустаньце плюшчаныя Цени!
........................
Крыница зкамячаных грошау,
дзе яна?

     14
Коудра апынулася на падлозе
у той,памятаеш,ранак...
...................
Адчуваеш перанасычанасьць?
.........................
Просты Хлеб - дзеж ты да вина?

     15
...Як,кали у шклянцы нараджюцца
бурбалки каб
имгненна зьникнуць.
...................
Пакута!
Дзе хаваесься?
Нейдзе па-за дыхам?
Ня знаходжу...

     16
Небяспечны выник Шчасьцьця -
надзьмутыя жылины...
.................
...Бачная здалёк,
апранутая у аксамиты,
пазираеш неяк абыякава.
......................
Гэць,натоуп,крочушчы па акромку,
куды йдзеш?

     17
...На воднай завесе дзьверы.
Вакол - зруйнаваньне...
.....................
Дзьмухай у сьпякотны газахоп
ды хлюпай у гумавых ботах...

     18
Удаласьць!
Ды побач - страх имгненнай страты.
................................
Сачы за праявами Заганнасьци!
Яна мацнейшая за дабрыню...

     19
Ци ня Сум нараджае Шчасьцьце?
...........................
Сьвятло!
Лётаёчаё як у непагадзь пыл...

     20
У чым таямница Прыгажосьци?
.............................
Захапи ж й мяне,Руйнаваньне!
...........................
Вось чаму,стварэньне,
вынаходзиш кайданы...

     21
Дачыннасьци зпалучылися:
бурбаценьне струмянькоу,
крыга,цяжка паузучая дагары...
.........................
Чамуж ты марудзиш,недарэк,
нагадвая гнилянага балвана?
...Злучыцеся целы
пад абалонкай Пачуцьцяу!
Апранак! Ты - згуртаваньне Умоунасьцяу.
Таму -
да попелу гары!
Прэч,звыклая Лихаманка!
Надыходзьця - Захапленьне ды Прыгаджосьць!

     22
Успрымаю й Виннасьць й Годнасьць...
...............................
Алеж куды крочыць пяхота?
Ды чаму рэйки зпалучаюцца удалечы?
А чым вабиць рогат блазана?

     23
Чаму хаваеш камяком старонки?
............................
Ведаеш - маем надзвычайны рухавик
нейдзе ускрай вантробы...

      24
Зчапиуся з Попелам дых мой
нибыта з словам нявыразная думка...
...............................
З цэнтравых зрабиуся шмуйлай...
Выбачця мяне,снулага...

     25
...Недапалак - гэта
ня ад дрыжэньня напружанай руки...
..............................
Ашалелыя вакол!,
чаму ня карыстаецяся паслугай Слоу?!
Й вы - з биццём посудау...
Й вы - маучашчыя з пагрозай...

     26
Дзяды!
Ци ведали вы пакуты Дабрыни,
якая вострыми штуршками
имкнецца з цемры цела?
........................
Гэй,хлапчанё сярод нябёс,
кагось пакинуу ты датэрминова?!
..............................
Варушыся зтлусьцелае Минулае...
Ды ня цисьни на левы бок...

     27
Й рытмаваньне хваляу слоу,
й старыя коцаныя кубки,
й низка першапису...
....................
Вам мая пашана!

     28
Пачвары -
зьявилися - спалучыцеся па-парах
уздоуж асклизлых мурау...
......................
...Хутчэй,ближэй!,
зирнуць на катаваньне.
...Даруйця!,спыниця ката да вячэры.

     29
Ци ёсьць немагчымасьць большая
чым цягнуць гэты цяжки Хрост?
.............................
Ци чутна як калоцяцца нашыя сэрцы?

     30
Прапануй,бязносы нячысьцик!
Без цябе неяк сумна
цягнуцца па вузкаму Калидору
ды савацца у падпертыя дэьверы...
..............................
Навошта нашу гэткия лахманы?
Дык ня бачу яснага сьвятла...

     31
Сьвятло адвечнае!
Ужо вядомы твой край.
.....................
Спыницеся лятучыя зорки!
Ня пераблытвайце Сьвятло з Цемрай...
................................
Да крыви сьцискаеш грудзи,нябачны Час...
У чым твае апирышча,Цяжкасьць?
Як зямля на бязконцых хвалях...

     32
Дай руку -
памацаць сьпякотны нейрв...
...Шалёная асалода Гры,
знаёмы да дрыжы выгиб.
.........................
Кали адхилисься каб зноуку
апалиць сваим полымем?
......................
Таксама й ты - жаль да малейшых нашых,
амаль тагож напалу...

     33
Вось пералик злачынствау:
зьнявага да правоу,
...,
... .
....................
...Яшчэ й сёньня,у пазнавальным строю,
крочыш, Туга, па нашай старонцы...

     34
Спынися,кацючаеся Каменьне -
ужо узьняу крылы Лёс!
....................
Хацяж...
Каменьне - гэта Испыт!

     35
Вось пуга -
умова зпалучэньня цел ды кайданоу...
................................
З чаго сьмяесься,крумкач?
За успамин Старога - хадзи прэч!
За спраунаю адзёжу - таксама...
..........................
Дык кидайце сьпевы - бийця у Званы!

     36
Няма Памылак!
Ёсьць тольки Шлях сярод зорак.
............................
Хто казау - карани ёлкия?
.........................
Я упэуняны - каменьне дыхае...
Рэшта - звычайная хлусьня!

     37
Вось выдатная хвилина
узьнесьцися сьляпой драбинай...
............................
Книжына Нябёс!,
разгарнися на маёй старонцы...

     38
Пустаць,абяцаная птушкам.
Пустаць хмар,ганин...
.....................
Изноу,настойливы ветравей,
имкнёсься усё запаланиць...
...Тольки ты здольны падхапиць
цяжар майго Дыха...

     39
Вада.
Струмянисься да долу.
Ды ня патрабуеш аниякай узнагароды...
Я амаль таки-самы!
...................
Файнае имгненьне халадку...

     40
Й ты,нябёски рух
у палохаючай Далечышчы,
й ты - Пустаць
ад ганку - дакуль хапае бачыць...
.............................
Усё - праявы Дыха й Думки...

     41
Нават каменьне бурыць
нядбайная увага кропли...
......................
Ты таксама личыш дарэмным
пашырыць Крок?

     42
Гэй,Злодзей!
Крадзесься край цемры...
Й Кат з сякерай пад пас...
Ды ты - бязхатняе Ничога.
Ды й ты - заличаны ув астрог...
.............................
Нават размова чалавега з Бацькам
ня збирала велькшага натоупу.
...........................
Ня тупай кульгой - Ягова!

     43
Жнивень.Спасы.
Давек бы хадзиць
ды усхваляць Стварэньне Тваё
з свайго спыниушагася Имгненьня...
.............................
Вясель,узрушлявы стары,за пэуны грош!
Ды вы,паудурни - ня хавайцеся
за дрэвы!

     44
Гэй,трымаючыя блакитны акромак!
Лунае нибы-та сьцяг...
Адзнаки хуткай Жахасьци дзе хаваеця?

Уздоуж рэчышч пусьци Струмень - Ты,
яки ня падуладны Часу...
А ты,седзячы на Ростанях -
гандлюй Падауна за Далёка...

     45
Пляснуць ваду з гнилой бляшанцы
на смажачаю Цьвярдоту...
.......................
Учора - тое-самае Сёньне,
а Заутра - дакладнае Цяпер...
.........................
Зьвярни нам Страчанае!
Ды абяцай падвоиць...

     46
Мяне заужды упэуняваюць вандроуники.
Бо вельми сьципла выглядаюць.
Маюць Ежу,а ня харчаваньне.
Ды балючы бизун слоу...
............................
Лятуценьне драбин!
Кали ужо складзеш знаемы Выгляд?
.............................
Ци таксама ты зрабила Бацьку,
Выпадковасьць?

     47
На чым грунтуесься - палёт
узрушаных пчол?
..............
Аты - залатое Имкненьне
шукаць адказы у Цудау?

     48
Пясьняр Туги ды Турбот -
чаму хаваеш усьмехи у барадзе?
.............................
Зброя - ня абцяжарвай!

     49
Вольнасьць галадаць.
Гэта вогуле адметнасьць Вольнасьци.
..................................
Яшчэ - смага Дабрыни ды патрэба Сьвятла.
Яшчэ - хадзиць па сьвеце без аглядак,
ня шкадуя кидаць усё,
жыць сваим чынам,учора навыдумлянам,
надзираць пацешны сьвет
ды вольна зьмяняць выгляд...
..........................
Гэць,надакучливая абразина,
прышпиляная да касьци!
......................
...Драпина - ня зьникни!
Захавайся - адзнака часоу Ганьбы...

     50
Хутчэй ратуй мяне - Памяркоунасьць!
Зхаладзи распаляныя нейрвы...
...........................
Вось Кола!
Як утульна ва унутры
ды нязручна звонку...
....................
Анутка дадайця лютай Сьцюжы!
Падохни - Дробнае!
...Мы усе - да Патрэбы.
Й ты,яснатвары,
й вы - нягодники ды блудни...
...........................
Спыняны гадзинник,
ци ты спыняеш Час?

     51
У натоупе.
Недарэчным ды нябачным
пакуль бадзяесься знянацку...
...Таксама маю белы шоу па твары
ды чырвоную куксу...
...................
Гэй,размалёваныя дзьверы!
Ня упэуняны,што траплю
да каплицы...

     52
Твая прывабнасьць - галодны сон!
...Я згодны спадарожничаць, жабрак!
Цягнуць Цяжарнасьць на гарбу!
............................
Як па хвалям,
па глебе
пойдзем на пошуки Вытока...

     53
Прарочац!Распавядай мне
пра Палкасьць ды цуды...
А я паслухаю...
...............
Нябёская Цьвярдота!
Адлётвая,прыхапи мяне як дробязь...
..............................
Ну вось - ня варухнууся...
.........................
Цацка-бляшчанка,
кацися кудысьць...

     54
Месьцицца залатое карэньне у яру...
Й ты - дзюркоцьце лапин.
Й ты - адбудова з кастрыцы.
Дый ты - пляцёнка з жылин,
нават ня маючая назвы...
.......................
Ужо Час?
А мницца - яшчэ йня жыу.
Тольки крочыу з далёкай Далечы...

     55
Горыч ды слодыч.
Цяплыня кожнай рэчы.
Сьвятло дня ды цемра начы...
.........................
Ци разумееш мяне - шалудзивы сабака?

     56
Недараднасьць чалавечых истот
дзялиць на роуныя лусты,
насиць лахманы,
верыць ува сны...
...................
Зайздросна гэным - у вольных станах
разлеглых ля карчоу...
...................
Я таксама мяркавау - Лес.
Але апынулася - пасека...
У гары галашыи драпежник,
здолу - сьцяпная суша ды смурод...
..............................
Выходзиш - прыхапи лихтарык...

     57
Бязглуздая прыкмета!
Кранись мяне хацяб мималётам...
Личу яшчэ хапае моцы узьняцца!
Прылады,падтрымайця цела...
..........................
Бо дых мне падтрымае Палкасьць!

     58
Ветразяу гучныя паверхни - да звону!
Куды имкнесься чоун уцекача
уздоуж берагоу як уздоуж Лёсу?
Ад усих Пануючых ня уцячы...
Хавай лепш твар у каунер...
.........................
Хутка ужо!,
адметнасьць вольнага палёту...

     59
Прэч Муры!
Прэч заплёты рук аж да дрыгот!
Пакинь Падлогу мне ды Столь.
.........................
Рэшта - супраць Вольнасьци!

     60
Гэй,прыхильники Ладу
нават у дробязях Иснуючага!
...Я - зацьвярджаючы адваротнае
аж да шаленства!
...............
Мы разам у палоне дробных захапленьняу...
.................................
...Абяцай нам Спагаду!

     61
Што адчуваеш сярод шэрага каменьня,
мимапраходзец?
..............
Няма больш падазроных прыкмет
чымсьць бязмэтаснае швэнданьне,
падличваньне кропляу на далони,
красьленьня дзюбкай бота па пяску...
................................
Яшчэ горш - позирк зпадылба
на скочачае птушканё...

     62
Апрэч вядомых прыкмет болю,
ведаю яшчэ воднае -
спацелыя далони...
...Распусьциць пярсты -
ды зноуку их зграсьци.
.......................
Гэй!,адрадзиця Сьцепь з Ральля!
Каб было няможна  й араць!
..........................
Выган:голадна...
Алеж и вольна!
...Дык пасмакуйця напоя з зёлак
ды шалёнай Пагони!

     63
Як иньшыя скрозь шыбы,
глядзиш скрозь сьцены...
...Задаволяны убачаным?
.......................
Раби спрытны радавод...
а я - нябясьпечную Вастрыню!


Рецензии