Лёс i сустрэчы

Другі курс неяк непрыкметна
Прайшоў  і зьнік у лесе дзён
Не ўрэзаўся ў памяць  ён.
Адно было ў ім адметна,
Што па наезджанай дарозе
Лягчэй каціўся ведаў воз.
Вучоба, як той верш у прозе,
Займела рытм, бо на авось
Стась больш ужо не спадзяваўся,
Прылежна працаваў,  стараўся.


На трэйцім курсе ў пакой,
Жыць к Стасю Рычард падсяліўся.
Хоць на юрфаку ён вучыўся,
Ды з інтэрната за ракой
Было зручней і бліжай многа
І пешкі бегчы на заняткі
Хадзіў трамвай і ўся дарога
Ў ім пралятала без аглядкі.
Тым больш, што ''платай па даверы'',
Білетам, быў кусок паперы.

Стась з Рычардам сябрамі сталі  к лету,
Абудва ж мелі інтелект рухавы.
Студэнтаў з-за мяжы вёў Рычард справы
У камітэце камсамолу ўніверсітэту.
Адтуль аднойчы атрымаў Стась прапанову
Стаць старшынёй ''Сяброўскага савета'',
Бо ў стасунках браў ён за аснову
Дыпламатычны тон. Цанілася там гэта.
Была патрэба вырашаць канфлікты мірна
А вольным людзям не дасі загаду:''Смірна!''

Так праляцеў курс трэці. На чацьвёртым
Перасяліўся Стась у новы інтернат
Стась, Пеця, Арвед, Клаус - ложкі ў рад
Стаялі на паркеце ў бляск нацёртым.
Студэнты з ГДР вучыліся прылежна,
Прыводзілі дзяўчат з ''Іняза'' на сябрыны,
На мове балбаталі на замежнай.
Стась болей госцем быў балгаркі Лазарыны.
Так праляталі месяцы і годы,
Змяняліся сябры, стасункі і народы!

Апошні пяты курс. Дыпломаў абарона.
Стась здаў яе на ''5''. Чакаў размеркавання
Вучыцца не было ніякага жадання
Хацелася кахаць, хацелася шалёна!
У бальных танцах ён на Трактарным заводзе
Год трэйці танцаваў танго і ча-ча-ча
Па вечарах туды адпачываць прыходзіў
І ў полымі гарэў крануўшыся пляча!
Жарсць палыхала ў ім, як смочкі адчуваў
Ахутваў розум дым. Трызнеў i танцаваў.

Сяброўку новую спаткаў Стась з ГДР,
З прыгожым імем Астрыд, з стройным станам.
Было прыемна з ёй хадзіць вясною п'яным,
Бо паміж іх раслі і цяга, і давер.
Яе Стась навучыў катацца на каньках,
З ёй разам абышлі балоты і лясы
Вясновых ландышаў дурманіў розум пах
Праводзіў з ёю Стась шчаслівыя часы.
Хоць дожджык церусіў і быў дзянёк пануры
Паехаў з Астрыд ён на танцы ў Дом культуры.


Рецензии