Вясна 1

Прачнуўся ранак за вакном
І абудзіў прыроду.
Вясна вярнулася ў свой дом
З далёкага паходу.

Была яна ў чужых краях,
Пабачыла нямала.
Ды дух маркоціўся і чах
Душа дадому звала.

Дадому, дзе яе прыход
Лясы, бары і далі,
На реках сініх крыгаход-
Усе даўно чакалі!

І свішча шпак: '' Вясна прышла!''
Зноў ажываюць дрэвы,
Ў балотных лужах ўзбоч сяла
Жабіных хораў спевы.

Ах, як пргожа ўсё было,
Нажаль, болей не будзе.
Амаль што вымерла сяло,
У горад зніклі людзі.

Буслы вітаюць і  шпакі
Вясну і крыгаход.
У дзень  святочны дзецюкі
Свідруюць рыхлы лёд.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →