Восьмае сакавiка

Яшчэ не чутна жаўрука,
Малюе край чырвоным неба,
Разаграе маторы Феба
Венеры тонкая рука

Два промні рэжуць небакрай -
То сонцу мосціць шлях  Венера,
Пачуццяў каб настала эра
І ўваскрос нам горні рай.

Рай сьветлых помыслаў і дзей,
Забыты рай пачуццяў гожых,
Жанчын так на багінь пахожых,
Каб радасць сеяць між людзей!

Каб яна буйна расьцвітала
Кахання краскай на Зямлі,
Аздобіла б лясы, палі,
Каб шчасця крыху болей стала!

Хай будзе раю час бясконцы,
Як Феба шлях, як неба сінь,
Цудоўны рай жанчын-багінь,
Што ў сэрцах запаляюць сонцы!

Яшчэ не чутна жаўрука,
Люляе мроі ціш і сны
Ды адчувае пульс вясны
Твая ў маёй руцэ рука!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →