Наядзе

Русалцы можа, ці багіні
Прысніўся колісь дзіўны сон,
Аб тым, што ў Тучанкі плыні,
Схаваў пачуцці Купідон.
І толькі той, хто прыйдзе ўранні,
На бераг роднае ракі,
Сустрэне палкае каханне,
Што і не бачылі вякі!

Наўкола дыяменты росаў,
Драмліва ранку цішыня,
Што атачаюць люстра плёсаў
Прыжмуранага ў сонцы дня.

Наяда ты, ці плоць падання
З'яўляеш тут юначы спрыт?
А ў вачох гарыць кахання
Сіне-зялёны малахіт!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →