Разьвiтанне з Радзiмай

Часы былыя. Горды і нязломны
Ўставаў ліцьвін Радзіму бараніць,
Якую вораг хцівы ды бяздомны
Закабаліў, каб у ёй панам быць.

Ён вынішчыць хацеў культуру, мову.
Забраўшы веру, асляпіць народ.
Устаў ліцьвін і на ардынцаў знову
За сваю годнасць рушыў у паход.

Загады падаваў Якуб Ясінькі
Чужынцаў білі селянін і пан,
Каб знік, як прывід, і ваяр ардынскі,
Арол двухдзьюбы і цароў кафтан.

Ішлі к Касцюшку пад харугвы воі
Паўстала Вільня, збіла маскалёў...
''За волю нашу і за вашу - к бою!''
Палкі Агінскі каля Вільні вёў.

Ды вельмі ўжо былі няроўны сілы
Ўтапіў Сувораў у крыві паустанне...
Аб тых падзеях сведчыць крыж пахілы
Ды паланэз ''З радзімай развітанне''


Рецензии