Грамнiцы

На календары - Грамніцы,
адзін клопат у зіміцы:
яна вясну сустракае,
птушак дамоў заклікае.

Пара скідаць рукавіцы,
мора на дварэ вадзіцы,
пеўню хопіць, каб напіцца,
нават качкам, каб памыцца.

Па прыкмеце*, што ў народзе,
судзім сёння аб пагодзе:
будзем з раннюю вясною,
ды з зялёнаю травою.

Сёння святачка - Грамніцы,
кажуць: гэта паўзіміцы...
нейкі так сказаў дзівак,
не было зімы ў нас аніяк.




*“Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы"


Рецензии
Грамнiцы - зiмы палавiца,
Корму - траццiна, хлеба - палавiна. Старадауняя прысказка.
З дабром i пашанай Уладзiмiр

Владимир Ермакович   17.02.2019 13:45     Заявить о нарушении