Нясвiж - наш Парыж!

Нясвіж. Дзівосных дрэваў шаты
Каштанаў і кляноў паміж.
Скрозь голле легка ў неба ўзняты
Дом Радзівілаў - наш Парыж!

Скарбонка нашае культуры:
Палацы, храмы, цвінтары,
Ангельскі парк - мазок з натуры
Літоўскай залатой пары.

Гняздо былое Радзівілаў -
Тут, у манаскім кляштары,
Святога слова цвердзiў сілу
Будны для лепшае пары!

Твой божы дом Дамініканаў
Стаў домам хлопчыку з Альбуці
Ўзняласа яго зорка рана,
Каб свет пра нас змог з ім пачуці.

Падараваў ты яму голас 
І дум няўрымслівы палет,
Каб расказаў нам Якуб Колас
Як жыў, што думаў наш народ?

Каб роднай стала наша мова, 
Для караля i селянiна,
Каб "Новую зямлю" нанова
Чытаць хацела  ўся краiна!

Каб нам iграў "Сымон-музыка"
І рэй грунтоўны вёў Талаш,
Каб знала ўся Зямля вяліка,
Што Колас - ён Міцкевіч наш!

Нясвіж. З краін заморскіх госці
Вітаюць на тваёй зямлі
Міцкевічаў - Адама з Косцем,
Што памяць нашу збераглі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →