Дзьве зоркi

Зноў вітаю я абшары
Роднай стараны.
Неба ў воблаках.Праз хмары
Зоркі дзьве відны.

Дзікай птушкай сэрца б'ецца
Зыр струменіць кроў
На крылах душа нясецца,
Еду бо дамоў!

Выпіць бы глыток фартуны,
Кабы не лятаць,
Дома каб душэўны струны
Вечарам гартаць.

Зоркі дзьве ззяюць праз хмары -
Гэта ты і я:
Малахітных вочак чары
І любоў мая!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →