Што маю я?

Што маю я? Нядолю ці мо' долю?
Што мне ў калыску палажыла маці?
Кусочак лесу і кусочак поля
Рачулкі плёс, пакосы сенажаці.

Шматочак неба сіняга над гаям
І пошчак шчабятання салаўя
Які пад старасць вартасць набывае,
Бо гэта доля родная мая!

Мае бацькі яе ў калыску клалі,
Яна ляцела ў пісьмах да мяне
Сугучная маёй душэўнай хвалі,
Што засталася ў роднай старане!


Рецензии