У завеi тваiх валасоу

Буду недзе блукаць на мяжы,
У сузор'і шукацьму Персея,
Са слязамі прасіцьму: ''Скажы!
Мне дзе зорка, што сэрца сагрэе!''

Промень-шлях да яе пакажы,
Асвяці яго зоркай-Венерай
І душою  па мне не тужы
Я вярнуся з надзеяй і верай!

У завеі тваіх валасоў
На грудзях тваіх боль я спатолю
Я вярнуўся скажу, я прыйшоў
Адшукаў маё шчасце і долю!


Рецензии