Мiраж

Ах, з маладымі маладзее
І дзед 100-і іншы раз!
Бо сэрца маладосць сагрэе
І уваскросіць даўні час.

Напомніць маладыя годы
Ружовы ранішні туман
На танцы і к  дзяўкам паходы
Іх абяцанкі, іх абман.

І ахіне цяплом сустрэчы,
Прымроіцца цудоўны стан
І той даўно забыты вечар,
Што быў далёка не абман!

Шлях звеў мяне і чараўніцу
На вузкай між палёў мяжы,
Сасьмяглы я гарэў напіцца,
Сказаў:"крыніцу пакажы!"

Яна крыніцу паказала
І ціха знікла між жытоў
Ёй пачуцця было замала,
Бо не было чаканых слоў!

Я не забыўся той сустрэчы,
Хадзіў мяжою дзень у дзень
Цудоўны не вярнуўся вечар
Сышоў у небыццё, як цень.

Адно як часам давядзецца
Мяжою той ісці дарэчы
Так сэрца соладка заб'ецца
На ўспамін былой сустрэчы!


Рецензии