Вечнае

Мне болей не хочацца пець і смяяцца -
Асеннія ночы паўны нематы.
Нічым не даехаць і не дагукацца,
Малодшыя ў вечнасць пайшлі тры браты.

А восень наўкол расцвітае яскрава
То золатам лісця асін ды бяроз,
То срэбрам зіхоткім бялее атава,
Апошні, заложаны братам пакос.

Ляцяць журавы пад нябёсамі ў вырай
Мне ў іхнім "курлы" чуцен голас братоў:
"Няма на зямельцы мясьціны больш шчырай,
Дзе побач з бацькамі сьпіць родная кроу!"


Рецензии