Чым цешыць лета погляд...

Чым цешыць лета погляд не толькі ў паэтак?
Чарнічныя паляны, рамонкавы палетак,
валошкавая рэчка і залатое поле,
куды ні кінеш вокам - квяцістае раздолле.

А на ўзлеску лета рассыпала суніцы,
падкрасяць без памады ёй вусны маладзіцы,
заве грыбамі бор нас, малінаю паляны
і мёд збірае пчолка там, дзе чабор духмяны.

Раскінуў ліпень ў небе ў паверхі тры вясёлку,
і дожджык басаногі цалуе ў лузе зёлку,
між хмарак ў небе бусел лунае белакрылы,
які ж прыгожы летам мой край і сэрцу мілы!


Рецензии
Лето, ах, лето!! Только быстро заканчивается всегда почему- то...У нас дожди третий день, но уже не затапливает как прошлый раз .

Лариса Геращенко   16.07.2018 23:41     Заявить о нарушении