Сiнявокая мая

Сінявокая мая - азёрная,
край лясоў, лугоў, балот і рэк,
непадкупная і непакорная,
славіць працай цябе чалавек.

Партызанскімі ляснымі сцежкамі
з ліхалеццяў, з ваенных часоў
ты ішла да сваёй Незалежнасці,
сярод роўных сабе - між братоў.

Абеліскі з чырвонымі зоркамі,
то сыноў. што змагаліся - лёс,
іх нашчадкі над гонямі звонкімі
узляцелі не ў марах, да звёзд.

Хай калосяцца хлебныя нівы,
хай святлее жыцця твойго шлях,
у небе, мірным і сонечна-сінім,
ганарова лунае хай сцяг.


Рецензии