Каханай Радзiме

Сонечны праменьчык мой,
Край мой малахітны!
Цёплы летам і зімой
Дзіўны, першабытны!

Мой прытулак для душы
І канец дарогі,
Дзе ў ранішняй цішы
Збудуся трывогі!

Дзе сцішае сэрца ход,
Не спяшыць нікуды
Ні назад, ні ўпярод
Шукаць свету цуды!

О, Радзіма ты мая,
Сон мой верасковы -
Без цябе не бачу я
Для жыцця асновы!


Рецензии