Тучанская васьмiгодка

Закончыўся і трэйці клас.
Апошні ў школе пачатковай -
Чацьвёрты - будзе ўжо ў новай
Рашыў так РАЙЯНА якраз.
Яна размесціцца ў палацы
Яленскіх, што займаў саўгас.
Там болей месца ёсць для працы
Ад першага па восьмы клас.
Бывай жа Тарагінскіх хата,
Ты ведаў нам дала багата!

Дні лета хутка праляцелі
І ў першы верасня дзянёк
Нам новы празьвінеў званок
І ў новым класе ўсе сядзелі.
Ды цёплы дух старое школы
З настаўніцай зайшоў у клас,
З яе ўсмешкаю вясёлай
З лагодным голасам, што ў час,
Калі ты сам згубіў дарогу,
Заўжды сьпяшаў на дапамогу.

Чацьвёрты клас прайшоў чароўна
Быў ураджай добрых адзнак.
Стараўся вельми Стась Шастак,
Яго Настасся Хведароўна
У прыклад ставіла другім,
Што ён не бегаў каля клуба.
Асеннім вечарам даўгім
Яму чытанка была люба
Таму й знаходзіў у імгненне
Задачы цяжкае рашэнне.

Сканчэнне школы пачатковай
Адзначыў Стасік асабліва:
Падручнікі ўсе рупліва
Купіў і прачытау па новай.
Ён алгебру чытау запоем,
Бо быў захоплены задачай.
Мянушку атрымау за тое
Энцыклапедыі хадзячай.
Так Люба Дарафей назвала,
Хаця сама не меньш чытала.

Было два паралельных класы
Клас пяты Б і пяты А.
Вучылася ў  іх дзятва
З Рудкоў, з Масцілаўічаў часам
Для дзетак з Тучы, Трацякоў
Было там незнаёмых многа,
У Слабаду з сямі гадкоў
Вяла іх школьная дарога.
Сябрамі ж сталі праз паўгода,
Такая ўжо дзяцей прырода!

Класнай у пяты А  прыйшла
Марыя Шыбут. Васілёва -
Яе так клікалі вяскова,
Бо з Трацякоў яна была.
Душэўная, як дзень вясновы,
Прыгожы, стройны стан дзявочы,
Як крылы чайкі - чорны бровы,
Як зоркі ў небе ззялі вочы.
Гісторыю вяла яна. Здзіўляліся мы самі,
Што ажывалі Рым і Карфаген прад намі.

У матэматыцы найлепшы быў дарадца
Плюцінскі Казімір, ці ''Цезар'' карацей!
Казімір Цезаравіч - сябра ўсіх дзяцей,
Бо кожны мог заўжды к яму звяртацца!
Настаўніцаю беларускай мовы
Была Чыгір Надзея Іваноўна
Ліліся з тонкіх вуснаў ціха словы
І ажыўлялі родны край чароўна!
Купалу нам і Коласа чытала
Міцкевіча ''Дзяды'' цішком дэкламавала.

Гады ляцелі за гадамі ўдалячынь
У Тучы знік калгас, адно саўгас застаўся
Але і ён бяднеў. Патроху разбураўся
Яленскіх ''падарунак'', як ні кінь.
Саўгаса парнікі пайшлі пад  стадыён
Ў Дунайчычах закрылі спіртзавод
І з саду невялікі мелі плён,
Змяньшаўся і заробак кожны год,
Вяскоўцы адракаліся зямлі
Збягалі ў гарады, калі маглі.

Ды вёска тады ўсё яшчэ жыла
Вяселлі і радзіны святкавалі
І новыя дамы, як вілы будавалі,
І гэтак жа ў рацэ вада сабе цякла.
Быў на ўчарашні новы дзень падобным,
Бы кроплі дзьве стаячае вады,
Ні радасьці вялікай ні нуды
І ход жыцця быў вялым і падробным.
Здавалася, што ўсё заўжды так будзе
Ўсё тыя ж хаты, трактары і людзі.

Клас восьмы. На канцы яго - іспыты.
Без падрыхтоўкі Стась усё здаваў карцінна
У восьмым А найлепей Шэйка Ніна
Здала іспыты. Канец заняткам восьмы А забыты.
На разьвітанне ''Цезар'' наш каханы
Прапанаў парк новы нам закласьці
Няхай растуць кляны там і каштаны
На памяць моладзі і ёй самой на шчасце!
Цяпер, пабачышы іх, скажаш неўспадзеў
Наш лёс прадбачыў ён! Як у ваду глядзеў.


Рецензии