Ночные пути снов наших

 Начныя   шляхі   сноў  нашых.   

Над  зямлёю,
ў  шлях  няблізкі,
сон  нясе  мяне  цішком…
Там,
далёка  дзесьці,
Дом.
Ў  ім  прайшло  маё  дзяцінства.
Сон  прарывісты, трывожны –
можа  знікнуць, на  бяду.
І  тады  я  упаду,
як  архангел  той  бязбожны…

І  таму –
за  сон  трымаюсь,
учапіўшысь – каб  ня  збег.
Сон, як  нейкае  кіно…
Я – дзіцёнак  вінаваты.
І  лячу  на  кліч:  – Алег !
Матчын  голас:
 – Дзе  ж  ты, мАлы ?
Спаць  ужо  пара  даўно.
Ноч  на  вуліцы,
да хаты !

Сон  нясе  мяне  ў  дзяцінства…
Там  мой  Дом,
там  маці  кліча.
Хутка  я   яе  пабачу…
Дзеці…
Мы –
як  з  дрэваў  лісце,
адлятаем  з  ветрам  жЫцця,
у  надзеях –
дзесьці  смачна…
І  ня  ведаем,
што  маці –
па  за  нас, на  хаце, плача…

Памяць, памяць…
Як  у  снах  ты  таямніча…
*+*
(шлях – путь)
вечар, Мінск, Лоджыя   (шлях – путь )


Рецензии