М. Ю. Лермонтов. Морская царевна

"У моры царэвіч купае каня;
Чуе: "Царэвіч! зірні на мяне!"
Пырхае конь і вушамі прадзе,
Пырскае, плёскае, далей плыве.
Чуе царэвіч: "Я царская дачка!
Жадаеш правесці  з  царэўнаю ноч?"
А вось ужо з’явілася з рэчкі рука,
Ловіць за пэндзлі шаўковы аброць.
Выйшла потым і галава,
У косы ўплялася марская трава.
Сінія вочы каханнем гараць;
Пырскі на шыі, як жэмчуг, дрыжаць.
Думае царэвіч: "Добра ж! пастой!"
Хапае за косы ён спрытна рукой.
Трымае, рука яго баявая:
Плача і моліць і б'ецца яна.
Да берага віцязь адважна плыве;
Выплыў; таварышаў гучна заве;
"Гэй, вы! сыходзьцеся, хвацкія хлопцы!
Зірніце, як б'ецца здабыча мая...
Што ж вы стаіце збянтэжаным натоўпам?
Няўжо красы не бачылі такой?"
Вось азірнуўся царэвіч назад:
Ахнуў! пацьмянеў ягоны погляд.
Бачыць: ляжыць на пяску залатом
Цуда  марское з зялёным хвастом;
Лускай змяінаю хвост быў пакрыты,
Нібы замірае звіваецца і дрыжыць;
Пена бруямі збягае з чала,
Вочы пакрыла смяротнай імгла.
Бледныя рукі хапаюць пясок;
Вусны шапочуць  няўмелы папрок...
Едзе царэвіч задуменны ў баку.
Памятаваць будзе ён царскую дачку".

    Перевод на белорусский язык Максима Троянович

     Рисунок Дмитрия Москалёва

 


Рецензии
С удовольствием читаю переводы классики на славянские языки. Ваш очень выразителен.

Пырхае конь і вушамі прадзе,
Пырскае, плёскае, далей плыве...

Алла Шарапова   19.05.2018 17:16     Заявить о нарушении
Благодарю,Алла!
Звёздный суд нам не грозит,
но человеческая благодарность
всем к лицу.
С уважением,
Максим

Максим Троянович   20.05.2018 10:00   Заявить о нарушении