Татьяна Бунтина. Отвыкаю. Рус. Бел

 http://www.stihi.ru/2015/02/16/6907
               
Адвыкаю
 Натхненне тут:
  http://www.stihi.ru/2011/02/04/4996

Я адвыкаю адвыкаючы. 
Нібы ад звычак у тую восень,
Учора шчэ  цябе кахаючы,
Без косак і  двукоссяў.

Я адвыкаю. Цяжка, як рака,
Не чакаць, калі чапляюцца пакуты.
Дарогу замяло  сакавіка,
А мне ў твар смяецца люты.

Я адвыкаю. Мне дапамажы
Прашу, у  маёй няхітрай справе.
Прабачу  абавязкі і дажджы,
Усё без цябе маё жыццё на яве.

Я адвыкаю.  Шыю словы,
Усюды  -  ад шкла  да пяльцаў
Шкада.. ужо скончыліся дровы.
А мне б цяпла ў мой холад пальцаў.

Я адвыкаю. Па ледзь- край,
Па кроплі ў дзень, па лыжцы ў мілю.
У ва мне тваё "ты пачакай",
Ды попел сноў. Дзе мы любілі.

  Перевёл Максим Троянович


Рецензии