Вясна

Прывітанне, мой сынок!
Ясны ж дзень такі,
Ў небе ў срэбраны званок
Звоняць жаўрукі

Свішча ў лозах салавей,
Басам хрушч раве,
З цяжкай ношай муравей
Бяжыць у траве

Навакол жыццё кіпіць,
Вясна гоніць сокі.
Дзед стары, ды хоча жыць,
Кінуўся ў скокі

Дзень насычаны святлом,
Ні хмурынкі ў небе.
Стала рупіцца сяло
Аб асеннім хлебе.

Выяжджаюць трактары
На палеткі рана
Да вячэрняе пары
Будзе ўсё ўзарана.

Будзем поле засяваці
Пшаніцай, жытамі,
Каб вяселлі былі ў хаці
З добрымі сватамі!


Рецензии