Санэт
Нібы я на ўсім свеце адзін
І дзень цягнецца доўгі маркотна
Хоць складаецца з тых жа гадзін.
Нават сонейка нейк недарэчы
І вясна, што цвіце на двары.
Сняцца рукі ды крохкія плечы
У ружовасці ранняй зары.
Пад каштана разложысты шаты
Кліча вечар тугой сіняваты
Кліча зорка Венера у высі.
Каб з красы багацей стаць душою
Назірай ты зоркаю тою
І са мною цнoтaй шчасця дзяліся.
Свидетельство о публикации №118042708067