Любiць цi кахаць?

Мне з матулінай мовы,
Як наказ ці паданне
Свецяць два святых словы-
То любоў ды каханне!

Іх адрозніць часмі
Нам складана бывае
Бо не ведаем самі
Чаго сэрца жадае.

То бяжыць адзіноты,
П'е спатканняў віно,
То забыўшы кляйноты
Зноў журыцца адно!

То ўзарвецца вулканам
Невыноснага болю,
Каб ад рэўнасці п'яным
Мозг пакутай спатоліць.

Калі ўсё, што мы маем,
Аддаць сэрца гатова,
Тады толькі кахаем
І сьвяцей няма слова!

А любіць можна многа;
Смачна есці ці спаць,
Ці жыць з доляй ад Бога,
Ці свой лёс адшукаць.

Бацькі любяць нашчадкаў,
Чынавенства свой пост,
Бо з любоўю так гладка
Дабрабыт ідзе ў рост!

Дабрабыт і каханне
Не заўжды ж долю маюць
Жарсць - то сэрцаў яднанне,
Сэрцы ж часам згараюць!

Мы ў каханні гатовы
Зведаць пік пачуцця,
А любоў- адмысловы
Шлях зямнога жыцця.


Рецензии