Ты не журыся!

Ты не журыся, што ў вазе завялі
Кветкі,  якія каханнем буялі!
Звялі яны, ды не звяне каханне,
Зрэзалі іх, ды не зрэжуць жаданне
Воч цалаваці тваіх малахіты
Кветкі завялі,  ды не забыты!

Ты не сумуй! Яшчэ будуць сустрэчы,
Як і растанні - то лёс чалавечы!
Але сустрэчы пасля растання
Востраць пачуцці, жывяць каханне.
Ёсць яго сокі і расцьвітае
Ружай кахання пара залатая!

Ты не сумуй! Дзень у дзень нават вочы
Змены ў жыцці бачыць болей ахвочы.
Бег пераменаў, іх росквіт і спад,
Крэпіць пачуцці, бароніць ад здрад!
Ружы пачуццяў квітнеюць ярчэй
Праз успаміны каханых вачэй!

Ты не журыся, што кветкі завялі!
Рукі ж жывыя, што іх палівалі,
Што іх садзілі ранняй вясною,
Каб узнаўлялася, было б жывое
Шчасце сустрэч як і горыч растання -
Вечнае кола жыцця і кахання!


Рецензии