Эману Элька. Ведь мы служим в разведке

http://www.stihi.ru/2018/04/18/5644

Боршч, ватрушкі, па катлетцы,
Не для нас гэтая ніша.
Бо мы  служым  у  разведцы
Ты - у адной, а я - у іншай.

Ты-агент нуль-нуль-восем,
Я -агент нуль-нуль -тры.
За туманамі зноў восень,
У небе кружаць жураўлі.

Хрусне голле дзесці зрэдку,
Устане дымам над трубой.
Я прыкінуся німфеткай,
Спакушонаю табой.

Ты каханнем, нібы ядам,
Апаі ізноў мяне,.
Уведаць трэба мне паглядам
Таямніцы ўсе твае.

Вешай казачкі мне бабе,
Замясі на чым яшчэ.
Мне сказалі ў генштабе
Ты - марскі тут аташэ.

П'ем трафейны з табой віскі,
Цеплім  дух, што ўваччу,
Ты маўчыш бы па-ангельскі,
Я  – па - руску зноў маўчу.

Пакахаеш ты любую,.
Не шукаеш у ёй жучкі,.
Цябе сёння завярбую
У свае, браце, мужыкі.

Ты кахаеш так па дзёрзкі
Маё цела бы дазорца.
Будзе на пагон маёрскі –
Мне ў Расіі шчэ па зорцы.

  Перевод на белорусский язык


Рецензии