Вялiкдзень

Вялікдзень. Сонечны, святочны.
Зімы як бы і не было
Усё пад сонцам ажыло
Забыўшы час зімовы змрочны!

Сцішэў звон першы ручайка
Падсохлі лужы на сцяжыне
Срэбраны коцік на вярбіне
Прыкрыўся зеляньню лістка.

Нябачна воку ў вышыні
Ў аквамарыне сiнi неба
Звініць жаўрук - званочак Феба
Час славіць новае вясны.

Вялікі Дзень! Дык дай нам Божа,
Каб мы з  усіх дарог, сцяжынак
Хто як умее, хто як можа
Няслі да родных успамінак!


Рецензии