Новай надзеi

Дзень згарэў i сонца жару
Болей не відно.
Ўсходні вецер гоніць хмару
Цёмную ў вакно.

Закрывае ёю знічкі,
Месячыка рог.
Верабейкі і сінічкі
Змоўклі ля дарог.

Можа іх змарылі спевы
І замоўк іх хор
Паляцелі спаць у дрэвы
Да світальных зор.

Ранкам каб, як сонца ўстане
І зямлю сагрэе,
Песьняй прывітаць паўстанне
Новае надзеі!


Рецензии