Светлана Мель. Ох и долго же тогда...

Ох і доўга ўжо тады
Адгадоўвала  я крылы…
Дзён бясколерных гады,
Спазмай горкага бяссілля…
Заваконны  свет маўчаў,
Застаючыся ваконным.
Ён мяне не заўважаў,
Ён здаваўся напаўсонным.
Ён пусцеў, губляў аб'ём,
Становіўся амаль  плоскім.
А жывымі былі ў ём
Толькі мокрыя палоскі,
Што крыўляліся калі,
Пераконвалі тым часам,
Мне  застацца на зямлі
Утрымаць мяне спрабуючы –
Маўляў, зямля не так малая,
І не ўсё на ёй адкрылі…
За акном  імга такая.
Адгадоўвала  я  крылы.

  Перевод на белорусский язык


Рецензии