Сыпле снегам сакавiк

Сыпле снегам сакавік -
ён да гэтага прывык,
была ў лютым жа вясна,
ды зіме зноў не да сна.

А былі ў лютым лужы,
і цвілі ў снежні ружы...
адрабляе свой прастой
і на поўнач ні нагой.

- Ой, пара давно табе
даць дарогу ўжо вясне!
У адказ, як на духу:
буду шчэ ў красавіку.

- Ці не з'ехала ты з глузду?
Плача бусел: як я буду?
Дзе набрацца яму сіл,
мо назад ляцець на Ніл?

Плачуць качкі, жаўрукі,
Пахаваліся шпакі...
Дразніць снег бялюткі вочы,
Згінь - ніхто цябе не хоча!


Рецензии
Першы месяц Вясны. Ён заўжды такі...
Добры верш, спадабаўся.

Евгений Япрынцев   05.05.2018 19:31     Заявить о нарушении
Дзякуй, вельмі шкада было птушак, асабліва буслоў, ратавалі людзі, бо ўсё засыпаў снег і мароз быў больш за тыдзень, а птушкі прыляцелі, не падлічылі відаць.

Валентина Ментуз   05.05.2018 21:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.