Василиади Татьяна. Моноспектакль. Рус. Бел

накрые адзіноты каўпак
і… чакай…
пакуль усярэдзіне падарвецца міна.
але ў цішыню,
да болю адчувальна,
украдзецца рыссю беспрасветная цямрэча,
 неўраўнаважаннасць, турбота…

а калі пашукаць іншыя ўласцівасці
і фактары ўплыву…
душа
мае патрэбу ў гадзінах адзіноты,
калі ніхто не можа перашкодзіць
перасягнуць бар'ер…
і памылка
лічыць, што людская завіруха
клапатліва здымае негатывы.
што, калі б… тады…
трымай кішэнь.

наладзіўшы альфа-рытм на крэатыўнасць,
зазірнеш у апаратную душы,
каб цішыню на час заглушыць,
нягучна падбіраючы рыфмы дарэчы
(дзівацтва бясхмарнага дзяцінства?) –
адчуеш, як думаеш па-іншаму...
зараз словы сплятаюцца ва ўзоры…

пакуль храпе за дзень стомлены горад,
спакойна пачынаеш ліхадзейства,
дзе ты  –  вядзьмак, чараўнік і шаман,
монаспектакль забытага акцёра,
прадзюсар і памагаты рэжысёра…

а тое, што няўдалай будзе п'еса…
прыдумаеш іншы самападман.
ад адзіноты няма лепшых сродкаў.
шамань.

   Перевёл Максим Троянович


Рецензии