Анатолий Садчиков. Возраждая цветы и любовь

Я стаміўся забыць, што мінула -
        колер бэзу і пахі руж,
        быццам у вока цаляе куля
        і па скуры шыбуе мароз.

Назіраю,  як час сыходзіць,
        Бы аблокі ў сінюю даль,
Усё  каштоўнае, што не шкодзіць
забівае халодная сталь.

Памажы мне праўды дабрацца,
каб  я змог  цябе не забыць,
захаваць твае тонкія пальцы
ад  вар'яцкага лёсу спачыць.

Я яшчэ малады дастаткова,
каб  з дарогі камень не падняць,
дзе ад шуму матораў і колаў
чэзне ў чэрвень паветра дня.

Толькі разам  з табой не стамлюся
самы лепшы месяц праводзіць,
калі будзем кранацца вуснамі
руж пунсовых, што нам не шкодзіць.

Толькі разам мы час дагонім,
што сыходзіць у прорву стагоддзяў,
каб стуліліся кветкі й далоні
над слядамі  падкоў у паўнаводдзе.

Гэта  нашага смутку конніца
б'е капытамі  ў вока, у брыво,
  каб імчаліся мы, быццам гоніцца
        наша ў кветках кахання пітво.

       Перевёл Максим Троянович


Рецензии