Стажары

Так добра аднаму с табою
Ляцяць хвіліны нібы мары,
Не абцяжараны журбою,
Гараць у небе, як Стажары.
Чытаю на экране словы
А прад вачамі тваё фота
Твой родны твар і крылы-бровы,
Што ўжо гатовы для палёта!
Сяджу, гляджу і сэрцам млею,
Чым заслужыў я шчасце гэта
Дзяўчыну з постаццю лілеі
І с позiркам гарачым лета!
З душою чыстай немаўляці
І з дабрынёю ад анёла,
Што і сяброўка мне і маці
І прыгажэй за ўсіх наўкола!
Хвіліны точацца паволі,
Вачэй чароўных малахіты,
Ужо мне не забыць ніколі
Бо імі буду не забыты!


Рецензии