От Холли Мак Ниш. Растерянная

Спачатку
Я думала, што гэта звычайна.
Думала - магу зразумець іх прычыны.
Яны казалі: "Можа ўбачыць дзіця ці неўраўнаважаны мужчына".
Гэты маленькі кавалачак цела, які яны не чакалі ўбачыць,
І я нерашуча тапталася, баючыся кагосьці пакрыўдзіць.
Але пасля шасці месяцаў яе жыцця
Майго  сядзення на стульчаке ў грамадскай прыбіральні,
Калі яна, пацягваючы сваё малако, затыхалася ад смуроду,
А я імкнулася не закрануць яе галавой дазатар для мыла
І думала, я клапачуся пра іншых, а пра дачку пазабывала?
Таму што мне надакучыла быць "ветлівай" у той час,
Калі першыя глаткі майго дзіцяці тонуць у смуродзе,
Я патраціла тры першых месяцы яе цудоўнага жыцця,
Нервуючыся і перажываючы, жадаючы ўсё зрабіць як трэба,
Акружаная сям'ёй датуль, пакуль не выйшла з хаты.
Мне  патрабавалася восем тыдняў, каб рашыцца на гэта,
Зараз гутаркі вакол мяне грукочуць як грымоты.
І вось я прысаромленая хаваюся па туалетах.
Таму, што кармлю яе не з бутэлькі.
І хай праваліцца гэта какаинавае пакаленне і яго белы экстаз.
Я бачу як планета ператвараецца ў скарбонку,
А жаночыя грудзі пад забаронай. Калі яна не напаказ.
І чым часцей я выходжу, тым больш стамляюся ад такога жыцця,
У горадзе мяне атачаюць ворагі.
Бо ў краіне, дзе на ўсіх вокладках красуюцца "сіські"
І ў прэсе імі сажалку гаці.
І вядома ў кіно для хлопчыкаў.
- Чаму ж вы на іх не жаліцеся?
Бо ў краіне, дзе на ўсіх вокладках красуюцца "сіські"
І ў прэсе імі сажалку гаці.
І вядома, у кіно для хлопчыкаў, я сарамачуся
Ад таго, што маленькі кавалачак цела можа кагосьці пакрыўдзіць.
Я не прыцягваю ўвагу, не прымушаю нікога бачыць.
Але калі мне кажуць, што мне лепш у хаце заставацца,
Ці з аўтобуса выстаўляюць - пешшу прагуляцца,
Ці кажуць вымятацца з паба.
Нават мая бабуля кажа: "Ты - распусная баба".
Я ўпэўнена, што вытворцам сумесі гэта падабаецца -
Калі на нас глядзяць з агідай ці пахабна лаюцца.
І вось яшчэ адна маці змяняе на бутэлечку свае грудзі,
Калі ад нападак ужо не ўздыхнуць.
І я трымаю галаву дачкі і расшпільваю кардыган,
І яна п'е вадкасць, створаную нашымі агульнымі багамі.
О Пане, Ісус піў яе,
І Сіддхаратха, Мухамед, і Майсей і іх бацькі,
І Ганеша, і Шыва, і Будда.
Пілі сваё малако, не ўдыхаючы смуроды,
Іх маці, Сітхаратха, не сядзелі ў халоднай прыбіральні.
Бо ў краіне, дзе на ўсіх вокладках красуюцца "сіські",
Дзе рецыркуліруюць смецце, я пагаджаюся з думкай,
Я трымаю яе галаву
І не паднімаю сваю
З-за гневу вакол нас - а зусім не за шум
Грузавікоў, якія выгружаюць малочную сумесь.
У краінах, дзе вада бурліць ад юрлівасці
І грудзі - толькі адны - аазіс жыцця, што ў нас ёсць.
Зараз усушана і залеплена этыкеткай,
І лагатыпам, і знакам якасці,
І ўсклікае: "З парашку карысней, дзеткі!"
Запакаваным, і запячатаным, і прададзеным у свеце,
Дзе ўсё за грошы, дзе гэта звычайна.
Калі вам гэта трэба, ці вы так жадаеце,
У нас, праблемы экалогіі не так актуальныя.
Але ў краінах, дзе гарады пагразлі ў сцёкавых водах,
Дзеці з бутэлечкамі паміраюць год ад года
І плацяць за тое, што бясплатна дае прырода,
Тыя, хто беражэ апошнюю капейку.
Дзеці гінуць ад дыярэі - але грудзі ім не даюць зацята.
Я не стану больш хавацца па грамадскіх прыбіральнях.
Бо ў краіне, дзе на ўсіх вокладках красуюцца "сіські",
Трэба бянтэжыцца і перажываць.
Я думаю, мне проста пара прывыкаць.

  Перевод на белорусский язык (подстрочник) Максіма Трояновіч


Рецензии