Пралеска

Пралеска ты ці анямон
Ці мой падснежнік белы,
Ці можа мара мая? Сон
Маёй душы збалелай.

Ты мой недасягальны лёс
І шчасце абуджэння
І падарунак мне нябёс
Боль сэрца да трызнення.

Цябе хацеў бы адпусціць,
Як жаўрука у полі
Ды без цябе не зможа жыць
Мая душа ніколі!


Рецензии
Як прыгожа, шчыра і хораша!

Людмила Воронова Супрун   02.04.2018 09:48     Заявить о нарушении
Дзякуй сардэчны, спадарыня Людмiла!
Творчых посьпехау Вам!

Станислав Шастак   28.04.2018 10:59   Заявить о нарушении