Мне без цябе самотна

Мне без цябе самотна
І з сонейкам на двары.
Нам у жыцці ж  істотна
Радасць камусьці дарыць

Бачыць яскравыя вочы,
Сьмеху лавіць перазвоны
Побач с табою крочыць
Лесам туцкім зяленым!

Сіняй тугою пралескі,
Беллю надзей анямона
Несьці табе клятвы-весткі,
Пра пачуццё, што бяздонна!

Вер мне- ты ўсё што я  маю!
Гэта не казка, не міт;
Сэрцам збалелым шукаю
Родных вачэй малахіт!


Рецензии
Станислав, стих понравился настроением и лёгкостью слога. Но не понятны слова "туцкім","міт", "анямона" - это название цветка?

Людмила Воронова Супрун   02.04.2018 09:46     Заявить о нарушении
Добры дзень, паважаная спадарыня Людміла!

Вялікі дзякуй за заўвагі!

Туча - гэта мая родная вёска ў Клецкім раёне.
Міт - па-русску Міф.
Анямон - гэта першыя белыя кветкі лясныя, называюць людзі яшчэ кураслепам.

Станислав Шастак   02.04.2018 14:40   Заявить о нарушении
Пра анемоны ( у мяне на дачы, дарэчы, ёсць садовыя)і туцкім зразумела, а вось, што міт - гэта міф ні разу не чула, хоць і сама 13 гадоў выкладала мову. І ў слоўніках міф гэта міф і на рускай і на бел. мове. А вы ў якім слоўніку глядзелі? Мне проста цікава ...) Гэта не заўвагі, а так, размова.)

Людмила Воронова Супрун   02.04.2018 14:54   Заявить о нарушении
Спадарыня Людмiла,
Мiт - гэта з дзяцiнства мамiна, але стаiць i тут:http://be-tarask.m.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D1%82

Станислав Шастак   02.04.2018 18:15   Заявить о нарушении
Што тычыцца слова Нiць,
янобеларускае:http://www.skarnik.by/tsbm/45089

Станислав Шастак   02.04.2018 18:24   Заявить о нарушении