Лариса Ладыка. Калитка. Рус. Бел

Брамка

За стагоддзі пабачыўшы нямала,
Добра  ведала сваё дзела:
Звонкай песняй сяброў сустракала,
На няпрошаных госцяў скрыпела.   
Бо жыла ў ёй  сабачая вернасць,
І спружынна-тугая сіла,
І нейкая бабская рэўнасць –
Таму, што  хату любіла.
А вясне як бывала рада!
Слоў наслухаўшыся патаемных,
Адкрывалася насустрач саду,
Выпраўляючы туды закаханых.
У далікатным паху  лілей
І сама здавалася маладзей...

Толькі  завесы занылі на справе,
Навалілася нудная стома.
І, люляючы боль у суставе,
Дзіўны сон стаў ёй сніцца знаёмы:
Усё пра таго, хто яе хату пакінуў
І з'ехаў за лёгкім шчасцем.
Ні з таго, ні з сяго,  днём белым,
Штосьці стала яму нямілым.
Затрымаць яго не здолела,
Хоць, сабрала апошнія сілы,
Наглытаўшыся крыўды пылу,
Загароджвала яму дарогу…

Праз год яе замянілі.
Відаць, памятала занадта многа…

   Перевёл на белорусский язык Максим Троянович


Рецензии