Ира Шифт. Он снег домой принёс

Паліто зімовае з пляча
Ён скінуў на хаду.
Каскад сняжынак гарэзна
Рынуў  у цемру на бяду.

Яму і дзела няма да іх,
Так, ён зусім далёкі.
Як усё знаёма: сцены, печ,
Столь нізкая, бы цмокі.

Снег  гіне ад цяпла
І не кранецца  рук,
І тая, што кахаў,
Перагарэла ў брук.

Была завея ў яго душы,
Была завея, лёд.
Ды ўсё праходзіць.
Так ужо ўсё?
Так, як і кожны год!

Пад ботамі скаваны снег,
Не ўскрыкнуць ёй няўзнак:
"Хопіць стаяць у дзвярах,
Астыне чай, скразняк…"

  Перевод на белорусский язык


Рецензии