Дабранач!

 Дабранач! прагучала ў цемень ночы.
Дабранач! Прагучала ў адказ.
Завіслі словы між граніц якраз
Я ўбачыў малахітавыя вочы!

Яны пераліваліся зялёным
І ззялі сінявой льняных палёў
Былі яны святлей каханых слоў
 Расцвечвалі сабою ўзгоркау склоны!

Ноч расцвітала ззяннем іхніх зор
А месяц церушыў свае сляды
На лес, на поле, на лугі , сады
І веў са мной душэўны разгавор!


Рецензии