Из Стивена Крейна. Бог и яблоко

Бог прыйшоў да чалавека
І сказаў яму так:
"У мяне ёсць яблык,
Гэты цудоўны яблык,
Так, клянуся сваімі продкамі,
Якія жылі яшчэ да пачатку часоў,
Гэты яблык - з духоўных намераў
Самых найвялікіх жыхароў нябёсаў.
І я павешу яго тут,
А потым уладкую  цябе побач з ім,
Так, каб ты мог дацягнуцца да яго,
Але ты павінен сціснуць свае ноздры
І сачыць за сваімі рукамі
І сваімі вачамі,
І сядзець тут шэсцьдзесят гадоў,
Але не дазваляць сабе гэтага яблыка."
Чалавек адказаў мудрацу:
"О,  цікавейшы  з Багоў,
Што гэта за лухта?
Заўваж : ты стварыў мае жаданні,
Гэтак жа, як стварыў і яблык.  Як жа быць?
Ці магу я падпарадкаваць сабе сваё жыццё,
Якая належыць Табе? Мае жаданні?
Сам паглядзі, безразважны Бог,
Калі я выкіну
Шэсцьдзесят шчаслівых гадоў,
Тады я больш вялікі бог, чым ты, Бог.
І тады, самаздаволеная     веліч,
Ты ўбачыш, што залацістыя анёлы,
Якія спяваюць  прыгожыя гімны
Вакол твайго найвысокага трона,
Стануць ніжэй маіх    ступняў."

    Перевёл Максим Троянович


Рецензии