Sterva. От Спаса на Крови до Яблочного Спаса

ад Спаса на Крыві да Яблычнага Спаса
боўтацца мовай двароў-званоў, бы сон
пераводзіць старых па вулічных лампасах
падморгваць бамжу што п'е адэкалон

і таксама часам зазіраць пад корак,
як сяброўка
не ў пошуках цяпла а каб не маўчаць
пра простыя патрэбы і проста дакранаючыся падбародка
як быццам палюбоўна як быццам улекара пячаць

і рот  не выціраць і ўзбоўтваць асадак
каб снег пад ліхтаром змянялі матылькі
каб анёл на лаве ізмайлаўскага саду
чытаў для нас ледзь народжаны верш сякі-такі

тое сумна тое кіно хоць вер у аднарога
здзіраючы са слупа прыкладвай да ілба

такая карусель што здаецца варонкай
і вылятае ноч у падзорную трубу
глядзець ва ўсе вочы як рэйс не адмянілі
і слухаць як спяваюць бяздомныя вятры
пра нас пра нас пра нас на ледзяным вініле
на залатой іголцы ў Паўла і Пятра

             Перевёл Максим Троянович


Рецензии