Снег спявае цiха...

Снег спявае ціха
калыханку дрэвам -
вечнасці матывы,
чараўніцтва вэлюм...

Ператворыць гукі
ў пекныя ільдзінкі -
пакрысе сплятаецца
песня ў хусцінку...

Прыцярушыць цукрам
шаты і сцяжынкі -
ззяюць дасканаласцю
звонкія іскрынкі...

Раскідае вецер
зграбныя стварэнні -
прыгажосць існуе
крохкія імгненні...


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.