Душы прытулак
Адходзіць у былое
Ўсё, што ў памяці яшчэ
Стаіць, нібы жывое!
Вось мы падлеткі-пацаны,
А тут нашы дзяўчаты,
Хоць сарамлівыя яны,
Галовы ж горда ўзняты!
У родных строях у танку
Любога зачаруюць!
Не бойся! Дай ты ім руку,
Бо боязь не даруюць!
Наўкол такая прыгажосць,
Што аж на сэрцы мляўка!
Багам я дзякую, што ёсць
Душы прытулак - Туча i Сіняўка!
Свидетельство о публикации №118012011587