Табе пiшу

Табе пішу:''Як адзінока!''
Ты пішаш мне:''Сяджу адна''
Жыццё ідзе, ды неяк бокам,
А к нам дарога не відна.
Ты пішаш:''Дадзена так Богам!''
Скажы, навошта  зрабіў Бог,
У сэрцы каб расла  трывога,
Што ўпадзем у пыл дарог?
Што мы не зможам шлях асіліць,
Што сэрца перастане біцца?
Каб то жыцця ўсю горыч выліць!
Каб то жывой вады напіцца!
Жыцця кусок, што дараваны,
У сэрцы з вераю прайсці!
Душы каб загаіў Бог раны!
Каб да людзей плен працы данясці!
Табе пішу:'' Сяджу ў адзіноце''
Ты пішаш мне'' І я сяджу адна''
Жыццё сваё мы аддаём рабоце,
А плён таго - на скронях сівізна.


Рецензии