Я жыву летуценнямi

 Я жыву летуценнямі, ды каханае ценямі
 Я прайшоўшым юнацтвам жыву
 Я яго да сябе не заву,
 Бо яго не прывабіш маленнямі
 Я жыву летуценнямі ды кахання маленнямі
У дымах сноў і мрояў блукаю
 Я канне маё ўсё шукаю
 Што мільгае вясновымі ценямі.
Я жыву летуценнямі, ды кахання пакутамі
І шчаслівы, што даў Бог так жыць
Адной сцежкай с каханай хадзіць
Ды папераю з ёй не быць скутымі!
Я жыву летуценнямі, пачуцця толькі ценямі
Толькі сэрца мне стыне з гадамі
Глохнуць душы ці гэта мы самі
Атруцілі жыццё аддаленнямі!


Рецензии